У брэсцкім Палацы водных відаў спорту 12-гадовы хлопчык распыліў газ
16.11.2017 22:25
—
Разное
Фота: 1ul.ru
Шэсць чалавек пацярпелі пры здарэнні ў брэсцкім Палацы водных відаў спорту зранку 16 лістапада.
Як паведамляе "Віртуальны Брэст", 12-гадовы хлопчык распыліў у памяшканні газавы балончык. Відавочцы кажуць, што балончык прынесла з сабой дзяўчынка, а хлопцы забралі яго і націснулі на распыляльнік.
У выніку шасцёра дзяцей сталі скардзіцца на прыступы моцнай млоснасці і ваніты. Іх забралі медыкі для абследавання. Да вечара іх ужо адпусцілі дадому.
УУС Брэсцкага аблвыканкама праводзіць праверку інцыдэнту. На месца здарэння выязджалі таксама супрацоўнікі МНС.