У Брэсце мужчына ўпаў з балкона чацвёртага паверху і выжыў
16.11.2017 15:38
—
Разное
![У Брэсце мужчына ўпаў з балкона чацвёртага паверху і выжыў](http://www.21.by/pub/news/2017/11/1510840281423945.jpg)
Фота: sb.by
У Брэсце 29-гадовы мужчына ўпаў з балкона чацвёртага паверху і выжыў. Здарэнне адбылося ўвечары 14 лістапада. Мужчына знаходзіўся на балконе сваёй кватэры, а пасля сеў на парэнчы. Там ён не ўтрымаўся і паляцеў уніз, атрымаў цяжкую траўму. Мяркуецца, што мужчына быў у стане алкагольнага ап’янення. Праваахоўнікі праводзяць праверку, інфармуе сайт tomin.by.