У Чашніцкім раёне падчас капання бульбы таямніча загінуў рабочы
16.11.2017 12:15
—
Разное
Фота: sudexpert.by
У Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці падчас капання бульбы таямніча загінуў рабочы. Трагічнае здарэнне адбылося 13 лістапада. У сялянска-фермерскай гаспадарцы прыбіралі бульбу. На трактары з прычэпленым бульбаўборачным камбайнам працаваў 35-гадовы мужчына. Пасля 16-й гадзіны яго цела знайшлі ў транспарцёры камбайна. Якім чынам яно там апынулася, невядома.
Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава, на месцы працавалі следчыя, эксперты, супрацоўнікі дзяржінспекцыі аховы працы. Праводзяцца апытанні сведкаў.