Брастаўчанка распыліла ў твар дзвюм дзяўчатам слезацечны газ
14.11.2017 15:59
—
Разное
Фота: virtualbrest.by
У Брэсце міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць папярэдняе расследаванне па крымінальнай справе за хуліганства супраць 26-гадовай жыхаркі Брэста.
Паводле інфармацыі "Віртуальнага Брэста", нецвярозая жанчына каля бара па вуліцы Арджанікідзэ ў Брэсце беспадстаўна, з хуліганскіх меркаванняў распыліа слезацечны газ з балончыка ў твар дзвюм брастаўчанкам — адной 26, другой 25 гадоў.
За гэта зламысніцы пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.