Пад Гомелем мужчына трапіў пад цягнік і выжыў, яго выцягнулі з-пад 10-га вагона

Источник материала:  
14.11.2017 16:59 — Разное
Пад Гомелем мужчына трапіў пад цягнік і выжыў, яго выцягнулі з-пад 10-га вагона
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА

Пад Гомелем мужчына трапіў пад грузавы цягнік і выжыў. Як піша газета “СБ. Беларусь сегодня”, здарэнне адбылося каля 2-й гадзіны ночы 11 лістапада. Цягнік рухаўся з Бранска ў Гомель. У нейкі момант машыніст заўважыў, што наперадзе паміж рэйкамі нехта ляжыць. Ён падаў сігнал і зрабіў экстраннае тармажэнне. Пацярпелага знайшлі пад 10-м вагонам, адкуль яго выцягнулі машыніст і яго памочнік.

Высветлілася, што мужчына быў у стане алкагольнага ап’янення. Ён выжыў цудам, атрымаў чэрапна-мазгавую траўму. Пацярпелы знаходзіцца ў бальніцы, з рэанімацыі яго перавялі ў звычайную палату.

←В Беларуси утверждено положение о республиканской системе мониторинга общественной безопасности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика