На станцыі мінскага метро “Уручча” мужчына напаў на супрацоўніка службы бяспекі
14.11.2017 17:36
—
Разное

Здымак з архіву. Фота: citydog.by
На станцыі мінскага метро “Уручча” мужчына напаў на супрацоўніка службы бяспекі. Здарэнне адбылося ў панядзелак, 13 лістапада. Мужчына захацеў зайсці ў метро, але яго не прапусцілі — ён быў у стане моцнага алкагольнага ап’янення. Пасажыру параілі скарыстацца наземным транспартам. Ён адрэагаваў агрэсіўна, але сышоў. Праз нейкі час мужчына вярнуўся і некалькі раз ударыў супрацоўніка службы бяспекі.
Хулігана затрымала міліцыя, у яго адносінах распачалі крымінальную справу, артыкул — “Супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў ці іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак”. Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі, паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі.