На пажары ў Брэсце выратавалі шэсць чалавек
14.11.2017 13:09
—
Разное
Фота: mchs.gov.by
У Брэсце мясцовыя супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях выратавалі на пажары шэсць чалавек, перадае прэс-служба МНС.
13 лістапада ў 20.10 ім паступіла паведамленне, што гарыць кватэра. Прыбыўшы на месца выкліку, ратавальнікі пабачылі, што загарэлася памяшканне на другім паверсе дзевяціпавярховага дома. На лесвічнай пляцоўцы было шчыльнае задымленне.
Звёны газадымаахоўнай службы выратавалі гаспадыню кватэры — пенсіянерку, а таксама пяць суседзяў. Жанчыну шпіталізавалі ў лякарню з папярэднім дыягназам "атручэнне прадуктамі гарэння".
Агонь пашкодзіў маёмасць і ўнутранае аздабленне кватэры.
Мяркуецца, што прычынай пажару магло стаць неасцярожнае абыходжанне з агнём з боку гаспадыні кватэры.