У Слуцку шукаюць тых, хто абліў чырвонай фарбай помнік Леніну
13.11.2017 21:09
—
Разное
Фота: slutsk-gorod.by
У Слуцку шукаюць тых, хто абліў чырвонай фарбай помнік Леніну. Распачатая крымінальная справа, артыкул — “Апаганьванне збудавання і пашкоджанне маёмасці”. Вінаватым у “нападзе на Леніна” пагражаюць грамадскія працы, штраф ці арышт на тэрмін да трох месяцаў, інфармуе сайт slutsk-gorod.by.
Здарэнне адбылося ў ноч на 12 лістапада. Помнік знаходзіцца ў цэнтры горада, але таго, хто здзейсніў акцыю, ніхто не бачыў. Фарбу змылі раніцай пасля таго, як на месцы папрацавалі міліцыянеры і эксперты.