Мінчук пакрыўдзіўся на сабутэльніка і падпаліў яму дзверы ў кватэру

Фота: guvd.gov.by
43-гадовага мінчука супрацоўнікі крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС сталіцы затрымалі за падпал дзвярэй кватэры, інфармуе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
Пра пажар у пад'ездзе жылога дома па вуліцы Багдановіча паведаміла суседка пацярпелага, якая і выклікала экстранныя службы. На выклік прыбылі ратавальнікі і міліцыянты.
Супрацоўнікі МНС пагасілі пажар, а пацярпелы напісаў у міліцыю заяву пра вышук і прыцягненне да адказнасці асобы, які падазраецца ў падпале. Шкоду ён ацаніў прыкладна ў 1200 рублёў.
Праваахоўнікі падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў выявілі, што падпал учыніў знаёмы пацярпелага. Напярэдадні вечарам ён прыйшоў у госці да прыяцеля, каб разам выпіць. Потым госць пайшоў, а праз нейкі час вярнуўся з бутэлькай ацэтону, абліў ім каберац каля дзярэй і самі дзверы, падпаліў і пайшоў. Прычынай такога ўчынку затрыманы назваў крыўду на гаспадара кватэры.
Цяпер на мінчука пачалі крымінальную справу за наўмыснае пашкоджанне і знішчэнне маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.