Пад Смалявічамі аўтамабіль насмерць збіў пенсіянерку
12.11.2017 16:50
—
Разное
Фота з адкрытых крыніцаў
Пад Смалявічамі легкавік насмерць збіў жанчыну-пенсіянерку. Як перадае БЕЛТА са спасылкай на Мінскую абласную ДАІ, інцыдэнт адбыўся прыкладна ў 20.00 ля вёскі Емяльянава. За рулём машыны “Мерседэс” быў жыхар Смалявічаў, які здзейсніў наезд на пенсіянерку 1953 года нараджэння.
Жанчына ў момант здарэння была на праезнай частцы. Яна не мела на сабе флікераў. Пацярпелая сканала на месцы ад атрыманых пашкоджанняў. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце здарэння.