З’явіліся фотаздымкі з месца ДТЗ, у якое трапіў аўтобус з афіцэрамі
10.11.2017 09:40
—
Разное
Фота: vk.com/grodnogai
З’явіліся фотаздымкі з месца ДТЗ, у якое трапіў аўтобус з беларускімі афіцэрамі. Як інфармавала Еўрарадыё, здарэнне адбылося раніцай у чацвер. У Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці аўтобус, які ехаў з Брэста ў Гродна, апынуўся ў кювеце, траўмы атрымалі 10 чалавек, у трох з іх — пераломы. Агулам у салоне быў 21 пасажыр. Адзначалася, што вадзіцель, які мае 30-гадовы стаж, мог не саўладаць з кіраваннем, што і стала прычынай ДТЗ.