У Гродзенскім раёне падчас капання калодзежу загінуў прадпрымальнік
09.11.2017 08:27
—
Разное
Здымак з архіву. Фота: 112.by
У Гродзенскім раёне падчас капання калодзежу пітной вады загінуў індывідуальны прадпрымальнік. Адбыўся абвал грунту і мужчыну засыпала зямлёй. Як інфармуе прэс-служба МНС Гродзенскай вобласці, трагічнае здарэнне адбылося ўдзень 8 лістапада ў вёсцы Вусава Сапоцкінскага сельсавета на падворку прыватнага дома. На месца прыязджалі ратавальнікі, якія з дапамогай спецсродкаў дасталі з калодзежу цела загінулага.
Дарэчы, тры дні таму ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці ратавальнікі дапамагалі мужчыне, які ў лесе ўпаў у закінуты калодзеж. Яго даставалі з глыбіні 6 метраў. З пераломам нагі пацярпелага шпіталізавалі.