Цела рыбака, які знік пад Магілёвам, знайшлі ў Дняпры ў Быхаўскім раёне
08.11.2017 20:20
—
Разное
Фота: sk.gov.by
Цела рыбака, які знік пад Магілёвам, знайшлі ў Дняпры ў Быхаўскім раёне. Для высвятлення асобы мужчыны давялося правесці дактыласкапічную экспертызу.
Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, цела з прыкметамі ўтаплення знайшлі ў рацэ каля вёскі Ляда 7 лістапада. Мужчына быў экіпіраваны для рыбалкі, меў заплечнік з адпаведнымі рэчамі. А вось дакументаў не знайшлі. Па выніках экспертызы і высветлілі, што гэта 56-гадовы жыхар вёскі Буйнічы Магілёўскага раёна. Ён знік 6 лістапада. Па словах сваякоў, мужчына збіраўся вудзіць рыбу каля вёскі Салтанаўка Магілёўскага раёна.
Праваахоўнікі высвятляюць, што ж здарылася з рыбаком.