У Гродне дзяўчына выкідала з 14-га паверха адзенне і бытавую тэхніку
08.11.2017 17:17
—
Разное
Фота: uvd.grodno.by
У Гродне раз’юшаная дзяўчына выкідала з 14-га паверха адзенне і бытавую тэхніку. Перад гэтым яна пасварылася з маладым чалавекам, які сышоў з кватэры (яны яе разам здымаюць). Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі, здарэнне адбылося раніцай у панядзелак, 6 лістапада, на вуліцы Белыя Росы. Рэчамі быў закіданы ўвесь двор шматпавярховага жылога дома. На шчасце, ні людзі, ні аўтамабілі не пацярпелі.
Адзначаецца, што дзеянням 28-гадовай дзяўчыны будзе дадзена прававая ацэнка. Што ёй пагражае, пакуль невядома.