9 лістапада ў асобных раёнах Беларусі чакаецца туман
08.11.2017 13:31
—
Разное

Фота: БЕЛТА
У чацвер, 9 лістапада, у асобных раёнах Беларусі чакаецца туман. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Надвор'е будзе воблачнае з праясненнямі і без істотных ападкаў. Уначы і зранку прагназуюць слабы галалёд. Вецер уначы будзе слабы, удзень — паўднёва-ўсходні 3-8 метраў за секунду.
Начная тэмпература паветра будзе ў дыяпазоне ад 3 градусаў марозу да 3 градусаў цяпла, удзень чакаецца +3...+9 градусаў.