Пад Лідай кіроўца атрымаў штраф, а затым трапіў у ДТП праз сваё парушэнне

Источник материала:  
05.11.2017 13:57 — Разное
Пад Лідай кіроўца атрымаў штраф, а затым трапіў у ДТП праз сваё парушэнне
Фота: ДАІ

У Лідскім раёне кіроўца атрымаў штраф за непрышпілены рэмень бяспекі, а праз паўгадзіны разбіўся ў аварыі. Як паведамляе прэс-служба Гродзенскай абласной ДАІ, гэты кіроўца вяртаўся разам з калегай з Гродна, дзе яны былі ў камандзіроўцы. Інспектары наклалі на парушальніка штраф.

Ён паехаў далей і ў пэўны момант не разлічыў хуткасць руху па вільготнай ад дажджу дарозе. У вёсцы Ганчары машыну вынесла ў кювет. Пасажырка, якая была на заднім сядзенні, атрымала пераломы пазванкоў і трапіла ў траўматалагічнае аддзяленне мясцовай лякарні.

←Под Слуцком лежащий на дороге мужчина погиб под колесами авто. Водитель скрылся

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика