Пад Брэстам на пажары ў доме загінуў мужчына
05.11.2017 10:55
—
Разное
Фота з адкрытых крыніцаў
48-гадовы мужчына загінуў на пажары ў вёсцы Сямісосны пад Брэстам раніцай 4 лістапада. Ён знаходзіўся ў сваім доме падчас узгарання. Драўляны будынак моцна пашкоджаны агнём. Як мяркуюць выратавальнікі, прычынай здарэння стала неасцярожнасць пры курэнні.
У суботу ўвечары выратавальнікі выязджалі на пажар у шматкватэрным доме па набярэжнай Францыска Скарыны. Там гаспадыня адной з кватэр пакінула на пліце ежу, якая і загарэлася. Жанчыну ўратавалі.
Пажар з гібеллю людзей адбыўся таксама ў Віцебскім раёне (загінуў мужчына, гаспадар дома ў вёсцы Аўдзяевічы), перадае прэс-служба МНС.