Беларуска схавала ў “Рэно” 24 сумкі, якія купіла ў Польшчы (фота, відэа)

Источник материала:  
03.11.2017 16:54 — Разное
Беларуска схавала ў “Рэно” 24 сумкі, якія купіла ў Польшчы (фота, відэа)
Фота: brest.customs.gov.by

Беларуска схавала ў “Рэно” больш за два дзясяткі жаночых сумачак італьянскай вытворчасці, якія купіла ў Польшчы. Як інфармуе прэс-служба Брэсцкай мытні, здарэнне адбылося ў рэспубліканскім пункце мытнага афармлення “Варшаўскі мост”. Мытнікі выявілі ў аўтамабілі шматлікія схованкі. Яшчэ тры новыя сумачкі знаходзіліся ў салоне “Рэно” сярод асабістых рэчаў кіроўцы. Агульная сума схаванага складае больш за 3100 рублёў.

У жыхаркі Брэста забралі не толькі кантрабандны тавар, але і машыну (1991 года выпуску). Жанчына, дарэчы, нідзе не працуе. У яе адносінах распачалі адміністрацыйны працэс.

←Смоленские гаишники получили условный срок за то, что задержали сотрудника прокурора за тонировку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика