Ва Уздзенскім раёне рабочы ўпаў з даху і загінуў
03.11.2017 18:04
—
Разное
![Ва Уздзенскім раёне рабочы ўпаў з даху і загінуў](http://www.21.by/pub/news/2017/11/1509726274083758.jpg)
Фота: sudexpert.gov.by
Ва Уздзенскім раёне рабочы ўпаў з даху і загінуў. Здарэнне адбылося 30 кастрычніка на тэрыторыі агракомплексу “Белая Русь”, дзе праходзілі будаўнічыя працы. Рабочы, 32-гадовы жыхар Магілёўскай вобласці, ўкладваў на даху гідра- і цеплаізаляцыю. У выніку падзення мужчына атрымаў цяжкія траўмы і памёр у бальніцы.
Па факце парушэння правіл бяспекі будаўнічых прац, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека, распачалі крымінальную справу, інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.