У Навагрудскім раёне Audi сутыкнулася з трактарам, які вёз лес (фота)
03.11.2017 15:59
—
Разное
Фота: gaigrodno.by
У Навагрудскім раёне Audi сутыкнулася з трактарам “Беларус-82”, які ў прычэпе вёз лес. Здарэнне адбылося ўдзень 2 лістапада на аўтадарозе “Баранавічы — Навагрудак — Іўе”. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, вадзіцелем легкавіка быў 18-гадовы хлопец, які атрымаў правы кіроўцы толькі ў кастрычніку. Ён пайшоў на абгон, а калі вярнуўся на сваю паласу руху, не ўлічыў дыстанцыю да трактара, які ехаў перад ім у спадарожным накірунку.
Малады чалавек атрымаў сур’ёзныя траўмы і быў шпіталізаваны.