У Мінскім раёне электрычка наехала на п’янага мужчыну, які ляжаў на рэйках
02.11.2017 15:46
—
Разное

Здымак з архіву. Фота: ria.ru
Мінскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце трагічнага выпадку на чыгунцы. У сераду, 1 лістапада, каля 14-й гадзіны каля вёскі Забалоцце (гэта 766-ы км перагону “Памыслішча — Фаніпаль”) на рэйках ляжаў п’яны мужчына і на яго наехала электрычка “Мінск — Брэст”. Як інфармуе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці, пацярпелы атрымаў смяротныя траўмы і памёр. Вядома, што яму было 58 гадоў.