Яшчэ адна пліта ўпала на чалавека — ізноў на Магілёўшчыне
02.11.2017 14:20
—
Разное

Фота: mchs.gov.by
Другое надзвычайнае здарэнне з бетоннай плітой адбылося цягам сутак у Магілёўскай вобласці. У вёсцы Высокае Клімавіцкага раёна жалезабетонны блок заціснуў 42-гадовага мужчыну.
Усё адбылося, калі ён самавольна разбіраў "на цэглу" канструкцыі ў недабудаваным доме. Выратавальнікі змаглі выцягнуць яго з-пад пліты толькі пры дапамозе спецпрылады.