У Магілёве дзіця загінула пад плітой, што ўпала з недабудаванага дома
01.11.2017 18:06
—
Разное
Фота з месца трагедыі. Крыніца: www.tvrmogilev.by
У Магілёве на дзяцей ўпала пліта перакрыцця ў недабудаваным доме. Адно дзіця загінула, другое ў рэанімацыі, піша TUT.by са спасылкай на Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Надзвычайнае здарэнне адбылося 1 лістапада каля 16:00 на Загараднай шашы ў мікрараёне "Спадарожнік", распавёў афіцыйны прадстаўнік абласнога ўпраўлення МНС Вадзім Урублеўскі. Дзеці гуляліся ў недабудаваным прыватным доме, калі на іх абрынулася бетонная пліта.