У чацвер амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы
01.11.2017 12:46
—
Разное
![У чацвер амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы](http://www.21.by/pub/news/2017/11/1509537777010950.jpg)
Фота: БЕЛТА
У чацвер, 2 лістапада, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы. Мокры снег прагназуецца ўначы і раніцай на паўночным усходзе нашай краіны. Вецер будзе заходні і паўднёва-заходні, 5-10 метраў за секунду, на Брэстчыне з парывамі да 14 м/с.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +1 да +7 градусаў (у Віцебскай вобласці — ад 0 да –2, у Мінску — ад +5 да +7), у дзённыя гадзіны — 4-10 цяпла (у сталіцы — ад +8 да +10 градусаў).