У Жабінцы на заводзе падчас сартавання цукровых буракоў знайшлі снарад
01.11.2017 10:30
—
Разное
Здымак з архіву.
У Жабінцы на цукровым заводзе падчас сартавання буракоў знайшлі снарад. Здарэнне адбылося ўвечары 30 кастрычніка. На прадпрыемства выклікалі сапёраў. Яны высветлілі, што быў знойдзены артылерыйскі снарад калібра 76 мм часоў Другой сусветнай вайны. Яго вывезлі з завода і 31 кастрычніка знішчылі.
Як інфармуе БЕЛТА, эвакуацыя работнікаў прадпрыемства не праводзілася, а тэхналагічны працэс не перарываўся. Адзначаецца, што падобныя небяспечныя знаходкі нярэдка трапляюць на цукровы завод разам з буракамі.