Жыхар Мінскай вобласці прыехаў з Украіны з пісталетам (фота, відэа)
01.11.2017 10:52
—
Разное

Фота: brest.customs.gov.by
Жыхар Мінскай вобласці прыехаў з Украіны з газавым пісталетам і 5 патронамі да яго. Мытнікі знашлі іх у сумцы і забралі, распачаты адміністрацыйны працэс. Як інфармуе прэс-служба Брэсцкай мытні, мужчына прыехаў на цягніку “Забалоцце — Брэст”, мытнікам заявіў, што не мае рэчаў для дэкларавання. Аднак яны яму не паверылі і наладзілі праверку.