Дзяўчына хацела памірыцца з хлопцам і заблакавала доступ да онлайн-гульняў

Источник материала:  
31.10.2017 15:16 — Разное
Дзяўчына хацела памірыцца з хлопцам і заблакавала доступ да онлайн-гульняў
Здымак з архіву. Фота: Fotolia

17-гадовая мінчанка хацела памірыцца з хлопцам і ўзламала яго акаўнты. Яна ведала пароль ад электроннай пошты маладога чалавека, да якога яны былі прывязаныя, і заблакавала доступ да онлайн-гульняў. Раней яны жылі разам, але пасварыліся якраз з-за таго, што хлопец шмат часу траціў на камп'ютарныя гульні. Праз нейкі час дзяўчына вырашыла аднавіць адносіны, але малады чалавек яе ігнараваў. Тады яна і перакваліфікавалася ў “хакера”.

Пацярпелы звярнуўся ў міліцыю з заявай аб узломе акаўнтаў і змене ўліковых запісаў. Праваахоўнікі хутка вылічылі зламысніцу, якая заходзіла ў пошту хлопца, знаходзячыся ў сябе дома. Крымінальную справу ў яе адносінах распачалі па двух артыкулах — “Несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі” і “Камп’ютарны сабатаж”, інфармуе афіцыйная прадстаўніца Цэнтральнага РУУС Мінска Таццяна Абозная.

←У кіеўскім аэрапорце “Барыспаль” самалёт закрануў крылом грузавік (відэа)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика