У мінскім аэрапорце заявілі, што ката, які ўцёк па дарозе ў Жэневу, у іх няма

Источник материала:  
31.10.2017 12:51 — Разное
У мінскім аэрапорце заявілі, што ката, які ўцёк па дарозе ў Жэневу, у іх няма
Кот-уцякач Марцік.

У Нацыянальным аэрапорце “Мінск” заявілі, што ката, які ўцёк па дарозе з Санкт-Пецярбурга ў Жэневу, у іх няма. Падкрэсліваецца, што супрацоўнікі службаў аэрапорта зрабілі ўсё магчымае, каб адшукаць жывёлу-уцекача. Былі прагледжаныя запісы камер відэаназірання і сцвярджаецца, што супрацоўнік аэрапорта, які быў на стойцы негабарытнага багажу, да ўцёкаў ката не мае ніякага дачынення, інфармуе БЕЛТА.

Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне адбылося ў Нацыянальным аэрапорце “Мінск” 29 кастрычніка. Скандальны піцерскі мастак Мікалай Капейкін вёз з сабой у Швейцарыю некалькіх катоў, якіх узяў у прытулку. Сярод іх быў і Марцік, які ў аэрапорце падрапаў гаспадароў, вырваўся і збег. Яны сцвярджалі, што перад гэтым мытнікі папрасілі прад’явіць ім ката. Паколькі адбывалася рэгістрацыя на рэйс, Капейкін вырашыў не чакаць, калі кот будзе знойдзены, і паляцеў з астатнімі катамі ў Жэневу.

←"Заславский замок" не смогли продать за миллион долларов. Теперь его снесут?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика