Грамадзянін Латвіі на аўтамабілі прарываўся з Беларусі на радзіму (відэа)
31.10.2017 13:28
—
Разное

Фота: gpk.gov.by
Грамадзянін Латвіі на аўтамабілі “Audi” спрабаваў прарвацца з Беларусі на радзіму. Здарэнне адбылося 30 кастрычніка ў пункце пропуску “Грыгароўшчына”. Мытнікі прапанавалі кіроўцу праехаць у бокс для паглыбленага дагляду машыны. Мужчына сеў у аўтамабіль і на высокай хуткасці паехаў па сустрэчнай паласе (па ёй рухаліся машыны, якія ўязджалі ў Беларусь) у бок латвійскай мяжы. Ён збіў шлагбаўм, аднак за ім ужо былі раскладзеныя сродкі прымусовага спынення, якія пашкодзілі колы легкавіка. 36-гадовага мужчыну затрымалі.
Прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі падкрэслівае, што прарыў праз мяжу не адбыўся, дзякуючы зладжаным дзеянням беларускіх і латвійскіх памежнікаў. Цяпер праводзяцца аператыўна-следчыя мерапрыемствы.