У Аўстрыі Boeing польскай авіякампаніі ледзь не разбіўся падчас пасадкі (відэа)
30.10.2017 18:12
—
Разное
Фота: скрыншот з відэа
У Аўстрыі ў аэрапорце Зальцбурга Boeing 727-800 польскай авіякампаніі Enter Air ледзь не разбіўся падчас пасадкі. З-за моцнага ветру самалёт рэзка нахіліўся ў левы бок і амаль закрануў крылом узлётна-пасадачную паласу. Boeing толькі крануўся зямлі заднімі шасі і адразу пачаў набіраць вышыню. Ён вярнуўся ў Франкфурт, дзе паспяхова здзейсніў пасадку. Падчас інцыдэнту ніхто не пацярпеў.