У Брэсцкім раёне затрымалі расіяніна, які цікавіўся беларускай бульбай
30.10.2017 16:27
—
Разное
Здымак з архіву. Фота: AFP
У Брэсцкім раёне затрымалі расіяніна, 42-гадовага жыхара Саратаўскай вобласці, які цікавіўся беларускай бульбай. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, мужчына масава скупляў бульбу у жыхароў памежнай зоны. Яго дзейнасць зацікавіла памежнікаў. Калі дакументы на занятак прадпрымальніцкай дзейнасцю ў грамадзяніна Расіі былі ў парадку, то ў памежнай зоне ён знаходзіўся незаконна.
У адносінах затрыманага распачалі адміністрацыйны працэс, артыкул — “парушэнне памежнага рэжыму”.