Ураган "Герварт" выкінуў на бераг танкер з палівам
Фота: Reuters
Шэсць чалавек загінулі з-за ўрагану "Герварт", які абрынуўся на цэнтральную Еўропу. Стыхія бушуе адразу ў пяці краінах: Чэхіі, Славакіі, Нямеччыне, Аўстрыі і Польшчы.
У Чэхіі і Польшчы без электраэнергіі апынуліся тысячы чалавек. Часткова перапыненае чыгуначнае спалучэнне. У нямецкім чыгуначным канцэрне Deutsche Bahn паведамілі, што стыхія нанесла значны ўрон на шэрагу ключавых маршрутаў.
Дакладная колькасць загінулых пакуль невядомая. У Польшчы, Чэхіі і Германіі ахвярамі ўрагану сталі як мінімум па два чалавекі. На поўначы Польшчы загінуў кіроўца аўтамабіля, які ўрэзаўся ў дрэва, паваленае на праезную частку. Яшчэ адзін чалавек загінуў у паўднёва-заходняй частцы краіны пасля таго, як на яго машыну звалілася дрэва. Пасажыр, які ехаў з ім, шпіталізаваны.