У Бараўлянах кіроўца збіў школьніцу на пешаходным пераходзе

Источник материала:  
29.10.2017 15:29 — Разное
У Бараўлянах кіроўца збіў школьніцу на пешаходным пераходзе
Фота з адкрытых крыніцаў

У Бараўлянах пад Мінскам аўтамабіль “Аўдзі А6” збіў 12-гадовую школьніцу. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Мінскую абласную ДАІ, здарэнне адбылося ўвечары 28 кастрычніка на вуліцы 40 год Перамогі. 25-гадовы кіроўца дапусціў наезд на пешахода на нерэгуляванай “зебры”. Дзяўчынка атрымала пашкоджанні і была шпіталізаваная ў траўматалогію.

Усяго ў Мінскай вобласці на мінулыя суткі адбылося 5 ДТЗ, у выніку якіх 6 чалавек атрымалі пашкоджанні. Сярод пацярпелых — раварыст, які ехаў па абочыне дарогі і трапіў пад колы легкавіка.

 

←Сайков: заставить человека лечиться от алкоголизма невозможно

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика