У Мінску на Свіслачы тануў 4-класнік — яго ўратаваў 16-гадовы ліцэіст
29.10.2017 11:56
—
Разное

Фота з адкрытых крыніцаў
У Мінску 9-гадовы хлопчык ледзь не патануў на Свіслачы. Здарэнне адбылося 28 кастрычніка каля вуліцы Даўмана. Дзіця было ў вадзе на адлегласці 15 м ад берага, каля дамбы, што падзяляе Камсамольскае возера і раку. Да прыбыцця выратавальнікаў і хуткай дапамогі школьніка выцягнуў з вады выпадковы мінак — 16-гадовы першакурснік Мінскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя №9 аўтамабілебудавання Віталь Цітоў.
Як паведамляе БЕЛТА, медыкі змаглі запусціць сэрца дзіцяці, якое на момант даставання з вады ўжо не дыхала. Затым хлопчыка даставілі ў лякарню. Цяпер ён знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане і падключаны да апарату штучнай вентыляцыі лёгкіх.
Пазней міліцыя расшукала бацькоў школьніка: яны былі ў сябе дома і там выпівалі.