У нядзелю і панядзелак у Беларусі чакаюцца парывісты вецер і моцныя дажджы

Источник материала:  
27.10.2017 17:09 — Разное
У нядзелю і панядзелак у Беларусі чакаюцца парывісты вецер і моцныя дажджы
Фота: БЕЛТА

У суботу, 28 кастрычніка, кароткачасовыя ападкі прагназуюцца амаль па ўсёй Беларусі. Гэта будуць пераважна дажджы. Вецер будзе з парывамі да 12 метраў за секунду. Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны яна можа скласці ад 0 да +5 градусаў (месцамі — ад -1 да -3), у дзённыя гадзіны — ад +2 да +8 градусаў.

Дажджы працягнуцца ў нядзелю і ў панядзелак, прычым месцамі яны будуць моцныя. Да іх дадаецца вецер з парывамі да 15-22 метраў за секунду (29 кастрычніка пераважна на Брэстчыне, 30-га — амаль па ўсёй краіне). З-за гэтага сіноптыкі аб’явілі аранжавы ўзровень небяспекі.

←"Брал за волосы и бил головой о стену". 4-кратный чемпион Франции задержан за избиение жены

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика