Дзве дзяўчыны і два сабакі выжылі пасля пяці месяцаў дрэйфу ў Ціхім акіяне

Источник материала:  
27.10.2017 08:50 — Разное
Дзве дзяўчыны і два сабакі выжылі пасля пяці месяцаў дрэйфу ў Ціхім акіяне
Адна з вандроўніц пакідае яхту. на якой правяла амаль 150 дзён. Фота: AP

Маракі транспартнага карабля ваенна-марскіх сіл ЗША выратавалі дзвюх дзяўчат і двух сабак, якія пяць месяцаў дрэйфавалі на яхце ў Ціхім акіяне. Амерыканкі Джэніфер Аппель і Таша Фуйаба разам з сабакамі яшчэ ўвесну адплылі з Ганалулу да вострава Таіці.

Рухавік іх яхты зламаўся 30 мая падчас шторму, і яны паспрабавалі даплыць да сушы пад ветразем, піша Daily Mail.

"Падарожніцы разлічвалі дабрацца да Таіці праз два месяцы. Калі гэтага не адбылося, яны пачалі падаваць сігналы бедства", — гаворыцца ў афіцыйнай заяве, якую распаўсюдзілі амерыканскія ВМС.

Аднак гэтыя сігналы ніхто не пачуў. Судна заўважылі рыбакі ў 900 км ад узбярэжжа Японіі, да яго адразу ж накіраваўся карабель ВМС ЗША. Дзяўчыны змаглі выжыць дзякуючы апрасненню вады і запаслівасці: узятай на борт ежы хапіла б на год. У асноўным гэта былі сухія прадукты: аўсянка, макароны і рыс.

Сабакі ўсе гэтыя пяць месяцаў таксама сядзелі на рысе і макаронах. Калі амерыканскія маракі здымалі іхз яхты, яны былі апранутыя ў выратавальныя камізэлькі і насіліся па палубе, як ні ў чым не была.

←Ширяев и Рак: кельтский Самайн можно считать прототипом Хэллоуина

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика