Дальнабойшчык з Беларусі загінуў у Літве, рамантуючы сваю фуру
26.10.2017 18:58
—
Разное

Ілюстрацыя: Policja.pl
Кіроўца з Беларусі загінуў у Сальчынінкайскім раёне Літвы, рамантуючы сваю фуру. Аўтамабіль крануўся з месца, калі дальнабойшчык ляжаў пад ім, займаючыся рамонтам.
Паведамленне аб трагедыі паступіла ў галоўны камісарыят паліцыі Віленскай акругі 26 кастрычніка ў 13:44. Загінуламу беларусу было 46 гадоў. Ён кіраваў грузавіком IVECO на беларускіх нумарах, што належыць літоўскай транспартнай кампаніі "Vilniaus tranzitas", піша сайт lrytas.lt.