Пад Мінскам Ford Focus трапіў пад аўтобус, загінула жанчына-кіроўца
26.10.2017 14:29
—
Разное

Фота: АДАІ Мінскага РУУС.
Пад Мінскам Ford Focus трапіў пад аўтобус Renault, загінула 31-гадовая жанчына-кіроўца. Трагічнае здарэнне адбылося ў 7.35 у чацвер, 26 кастрычніка, на 6-м кіламетры аўтадарогі Новы Двор — Міханавічы — Пяцеўшчына, каля Гатава.
Мяркуецца, што кіроўца не ўлічыла ўмовы надвор’я, не саўладала з кіраваннем аўтамабілем і ён апынуўся на паласе сустрэчнага руху, піша сайт sb.by. Легкавік быў цалкам разбіты і аднаўленню не падлягае. Ніхто з людзей, якія былі ў аўтобусе, не пацярпеў. ДАІ праводзіць праверку. Вядома, што жанчына-кіроўца Ford Focus была прышпіленая рамянём бяспекі, на колах аўтамабіля былі зімовыя шыны.