У Бабруйску на жанчыну-кантралёра мужчына спусціў сабак

Источник материала:  
26.10.2017 10:58 — Разное
У Бабруйску на жанчыну-кантралёра мужчына спусціў сабак
Здымак з архіву.

У Бабруйску на жанчыну-кантралёра мужчына спусціў сабак. Пацярпелая, работніца гарадскога раёна электрычных сетак, у адным з жылых дамоў здымала паказанні электралічыльніка. Калі яна гэта зрабіла, на яе напаў мужчына, які знаходзіўся ў памяшканні. Ён спрабаваў перашкодзіць выхаду жанчыны з дома і спусціў на яе хатніх сабак. У выніку кантралёр атрымала цялесныя пашкоджанні.

Як інфармуе прэс-служба “Белэнерга”, на дапамогу жанчын прыйшлі суседзі мужчыны. Яны дапамаглі ёй выйсці ды аказалі першую меддапамогу. “Хуткая” завезла пацярпелую ў бальніцу. Міліцыя праводзіць расследаванне.

←На одну вакансию семь резюме. Такой низкой конкуренции на рынке труда не было три года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика