Памёр мужчына, які назваў сябе шаманам і залез у кацёл на вогнішчы
26.10.2017 11:16
—
Разное
Фота: скрыншот з відэа.
Памёр мужчына, які назваў сябе шаманам і залез у металічны кацёл на вогнішчы. Здарэнне адбылося ў Малайзіі падчас абраду ў даоскім храме. Як піша выданне Mirror, 68-гадовы мужчына збіраўся ў чарговы раз “ачысціць душу і цела”. Гэты абрад ён паспяхова праводзіў на працягу дзесяцігоддзя, знаходзіўся ў катлы больш за гадзіну. Аднак на гэты раз праз 30 хвілін ён паспрабаваў вылезці з катла. Яго выцягнулі адтуль, але выратаваць жыццё не змаглі. Мужчына памёр ад сардэчнага прыступу і апёкаў другой ступені.