У пятніцу амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы
26.10.2017 13:16
—
Разное

Фота: Bymedia.net
У пятніцу, 27 кастрычніка, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы (мокры снег магчымы месцамі толькі на паўночным усходзе). Уначы ўжо не будзе марозу, тэмпература паветра складзе ад +2 да +8 градусаў. У дзённыя гадзіны будзе ад +5 да +11 градусаў.
Што да надвор’я на выхадныя, то сіноптыкі абяцаюць мокры снег і дождж. Крыху пахаладае. Падобныя ўмовы надвор’я захаваюцца і ў пачатку наступнага тыдня. Уначы ў аўторак прагназуецца ад -3 да +3 градусаў, удзень — ад -1 да +5 градусаў.