Уначы ў чацвер амаль па ўсёй Беларусі чакаецца моцны мокры снег

Источник материала:  
25.10.2017 14:11 — Разное
Уначы ў чацвер амаль па ўсёй Беларусі чакаецца моцны мокры снег
Фота: БЕЛТА

Уначы і раніцай у чацвер, 26 кастрычніка, у паўночнай і цэнтральнай Беларусі чакаецца моцны мокры снег. Ападкі (мокры снег і дождж) прагназуюцца практычна па ўсёй краіне. На ўсходзе будзе слабы галалёд, а на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер месцамі з парывамі да 14-18 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны будзе вагацца ад -5 на Віцебшчыне да +6 на Брэстчыне (у Мінску будзе каля 0), у дзённыя гадзіны па краіне чакаецца ад +3 да +9 градусаў (у Брэсцкай вобласці — да 11 цяпла, у сталіцы — 8-10 градусаў са знакам плюс), інфармуе БЕЛТА.

←Нацбанк наблюдает позитивные тенденции в экономике Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика