У Баранавічах з-за пасылкі з “пахам пораху” эвакуявалі работнікаў пошты
25.10.2017 12:56
—
Разное
Здымак з архіву.
У Баранавічах з-за падазронай пасылкі з “пахам пораху” эвакуявалі дзевяць работнікаў пошты. Здарэнне адбылося каля 22-й гадзіны ў аўторак, 24 кастрычніка. У памяшканні сартавальнага ўчастку адна з работніц адчула пах пораху. Тэрмінова на месца выклікалі міліцыю і сапёраў. Аднак ніякай выбухоўкі ці боепрыпасаў у пасылцы не было. Там ляжаў рамень бяспекі для аўтамабіля Rover, які замовіла для свайго аўтамабіля жыхарка Баранавічаў. Мяркуецца, што падчас транспарціроўкі адбылося выпадковае механічнае ўздзеянне, груз дэфармаваўся, адбылося ўзгаранне. Па факце праводзіцца праверка, інфармуе БЕЛТА.