У Івацэвіцкім раёне пад цягнік Мінск — Брэст трапіў мужчына
25.10.2017 09:46
—
Разное

Здымак з архіву. Фота: ria.ru
У Івацэвіцкім раёне пад пасажырскі цягнік Мінск — Брэст трапіў мужчына, жыхар вёскі Коханава. Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 24 кастрычніка на чыгуначнай станцыі Даманава. Як інфармуе БЕЛТА, ад атрыманых траўмаў мужчына памёр. Яму было 35 гадоў, ён нідзе не працаваў.
Затрымка ў руху пасажырскага цягніка склала 11 хвілін. Праваахоўнікі высвятляюць усе абставіны здарэння.