У Мінску падчас рэйду ў начным клубе выявілі нелегальны алкаголь (фота)
23.10.2017 22:41
—
Разное
Фота: guvd.gov.by
У Мінску падчас рэйду ў начным клубе выявілі нелегальны алкаголь. Як інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі, ён праводзіўся ў ноч з 20 на 21 кастрычніка ў двух клубах. У адным з іх і знайшлі 111 бутэлек алкаголю (больш за 60 літраў), на які не было дакументаў. Нелегальны тавар забралі.
Таксама праваахоўнікі знайшлі сярод наведвальнікаў аднаго з начных клубаў 17-гадовага юнака. У яго адносінах склалі адміністрацыйны пратакол, артыкул — “Распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва ў грамадскім месцы ці з’яўленне ў грамадскім месцы ці на працы ў стане ап’янення”.