Памежнікі апублікавалі відэа ўцёкаў лася з Беларусі ў Літву
23.10.2017 17:47
—
Разное
![Памежнікі апублікавалі відэа ўцёкаў лася з Беларусі ў Літву](http://www.21.by/pub/news/2017/10/1508772273685333.jpg)
Фота: скрыншот з відэа
Беларускія памежнікі апублікавалі відэа ўцёкаў лася з Беларусі ў Літву. На ўчастку памежнай заставы “Маладзечанская” “парушальнік” пераадолеў 2-метровую агароджу. Памежнікі сачылі за яго дзеяннямі з дапамогай відэакамер. Трывога не была аб’яўлена, паколькі інтэграваная сістэмы аховы мяжы своечасова вызначыла, што парушальнікам з’яўляецца не чалавек. Мяркуецца, што лось пайшоў на вадапой на раку Вілія (па ёй і праходзіць беларуска-літоўская мяжа), інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.