Інтэрпол экстрадыраваў у Беларусь нелегальнага бізнэсмена-забудоўшчыка
23.10.2017 12:14
—
Разное

Кадр з відэа МУС.
Інтэрпол экстрадыраваў у Беларусь нелегальнага бізнэсмена-забудоўшчыка. Гэта адбылося яшчэ 19 кастрычніка, але падрабязнасці МУС паведамляе толькі зараз.
У траўні 2016 года мужчыну абвясцілі ў вышук беларускія органы фінансавых расследаванняў. Супрацоўнікі міжнароднай паліцыі знайшлі яго ў Харватыі. Бізнесмен — грамадзянін Беларусі — быў затрыманы, калі перасякаў харвацкую мяжу.