На станцыі метро "Кастрычніцкая" чалавек зваліўся пад цягнік
19.10.2017 10:42
—
Разное

Фота: minsk-metro.net
Надзвычайнае здарэнне адбылося на станцыі метро "Кастрычніцкая" ў Мінску каля 10-й гадзіны раніцы 19 кастрычніка. Па словах відавочцаў, чалавек знарок скочыў на рэйкі пад цягнік.
Затрымка ў руху цягнікоў склала 10-15 хвілінаў.
Іншых падрабязнасцяў пакуль няма.