У лякарні ў Любані памерла нованароджаная дзяўчынка

Источник материала:  
17.10.2017 19:58 — Разное
У лякарні ў Любані памерла нованароджаная дзяўчынка
Фота: pixabay.com

У Любанскай цэнтральнай раённай бальніцы ў парадзіхі памерла дзіця. У даведцы з загса напісана, што дзяўчынка нарадзілася мёртвай, паведамляе tut.by. Пахаванне дзяўчынкі прайшло 14 кастрычніка.

Бацька дзіцяці Максім распавядае журналістам крыху іншую гісторыю; "Спачатку казалі, што дзіця нарадзілася жывым, але сэрца слаба білася. Я сарваўся з працы і паехаў у радзільню, там сказалі, што дзіця ўжо нарадзілася мёртвым".

Па словах мужчыны, да родаў ўсе ультрагукавыя даследаванні паказвалі, што з дзіцем усё ў парадку. З 2 кастрычніка да родаў (13 кастрычніка) жанчына знаходзілася ў лякарні.

Калі дзіця памерла, кажа Максім, дактары патлумачылі, што прычына смерці — у кароткай пупавіне: дзіцяці не хапіла паветра. 

У даведцы з загса Любанскага райвыканкама пазначана, што дзяўчынка нарадзілася мёртвай. Пры гэтым у даведцы з лякарні, якую далі бацькам, гаворыцца, што дзяўчынка нарадзілася на 41-42 тыдні, плод быў буйным. "Кароткая пупавіна, тугое спавіванне вакол шыі адзін раз... Краявое прымацаванне пупавіны", — таксама пазначана ў дакуменце.

Па словах Максіма, 17 кастрычніка іх запрасілі ў бальніцу, дзе агучылі дзве версіі здарэння. Першая — кароткая пупавіна. Сказалі, што яна бывае 50-60 см, а то і 70 см. А ў іх сітуацыі пупавіна была 36 см (па вымярэннях падчас ускрыцця) або 42 см (па вымярэннях у Любанскай цэнтральнай раённай лякарні).

Другая прычына — вірусная інфекцыя герпес.

Мінздароўя паведаміла журналістам, што па гэтай справе праводзіцца праверка. Сваю праверку ладзіць і Следчы камітэт.

←Стариков: Порошенко "досидит" до конца своего президентского срока

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика