У Рэчыцы дваіх мужчын заваліла пяском у траншэі
15.10.2017 14:58
—
Разное

Фота: МНС
У Рэчыцы дваіх мужчын засыпала пяском у траншэі. У суботу ўвечары яны займаліся будаўнічымі працамі ў двары прыватнага дома ў траншэі глыбінёй каля 2 метраў, калі раптам абваліўся грунт. Гаспадар дома 1980 года нараджэння і яго памочнік 1996 года нараджэння апынуліся па грудзі ў пяску.
Ім на дапамогу выслалі шэсць адзінак тэхнікі і 17 выратавальнікаў, паведамляе TUT.by са спасылкай на Гомельскае абласное ўпраўленне МНС.
Прычынай абвалу стала тое, што сцены траншэі не былі ўмацаваныя. Мужчын паспяхова дасталі з пяску.